Выдадзены “Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы” на беларускай мове
Мікола Савіцкі склаў і выдаў "Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы" на беларускай мове. Яшчэ ў 1990-м прафесар перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі па-беларуску. Тады ж ён пачаў працаваць над дапаможнікам. Таму кніга, што ўвабрала больш за 2500 азначэнняў, — гэта плён 20-гадовай працы. "Я паставіў перад сабой дзве задачы, — цытуе сп. Савіцкага газета “Наша ніва”. — Першая — паказаць і даказаць, што ў беларускай мове распрацаваная навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку".
Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. А эквіваленты на рускай мове не прыводзяцца праз жаданне аўтара дапаможніка падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы.
Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. А эквіваленты на рускай мове не прыводзяцца праз жаданне аўтара дапаможніка падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы.