Вынік мінскай сустрэчы: агонь на Данбасе будзе спынены сёння а 18-й гадзіне
Адпаведны пратакол падпісалі ў пятніцу прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР".
Нагадаем, у беларускай сталіцы праходзіць чарговае паседжанне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія) па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Расійскі бок прадстаўлены амбасадарам Расіі ва Украіне Міхаілам Зурабавым. Ад Украіны прысутнічае экс-прэзідэнт Леанід Кучма.
Сярод удзельнікаў сённяшніх перамоваў — "прэм'ер-міністр" так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка, "віцэ-прэм'ер ДНР" Андрэй Пургін і кіраўнік так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігар Платніцкі.
У Мінск прыбылі кіраўнікі баевікоў — Захарчанка, Платніцкі і Пургін (фота, відэа)
Фота — Reuters, Еўрарадыё