Вынікі года. Аляксандр Глеб: Мы з жонкай — самыя шчаслівыя людзі на зямлі

Вынікі года. Аляксандр Глеб: Мы з жонкай — самыя шчаслівыя людзі на зямлі

Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб галоўнай падзеяй 2016 года ў сваім жыцці лічыць тое, што стаў бацькам.

"Лепшым завяршэннем года стала нараджэнне маёй дачкі, Аляксандры. Яна зрабіла нас з жонкай самымі шчаслівымі людзьмі на зямлі", — адказаў футбаліст на пытанне Еўрарадыё пра галоўнае дасягненне 2016 года.

Дачка паўабаронцы БАТЭ і яго жонкі Святланы нарадзілася 27 снежня ў віп-аддзяленні 6-й мінскай радзільні. Падчас родаў Аляксандр знаходзіўся ў лякарні і адным з першых узяў дачку на рукі. Дзяўчынку назвалі Аляксандрай — у гонар бацькі.

Вынікі года. Аляксандр Глеб: Мы з жонкай — самыя шчаслівыя людзі на зямлі
Фота з акаўнта Аляксандра Глеба ў Instagram.

У той жа радзільні славутая біятланістка Дар'я Домрачава 1 кастрычніка нарадзіла дачку Ксенію. Бацькам дзяўчынкі стаў Уле-Эйнар Б’ёрндален — таксама сусветная зорка біятлону. Ужо з наступнага сезона Домрачава плануе вярнуцца ў беларускую зборную.

Пад канец 2016 года нарадзілася яшчэ адно "спартовае" дзіця. 20 снежня ў ЗША з'явіўся на свет сын беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі. "Сёння ў мяне быў самы цяжкі бой і мая самая лепшая перамога!" — напісала шчаслівая маці ў Instagram.

Бацька хлопчыка — амерыканец Білі Макінг. Неўзабаве ў Twitter з'явілася яго фота з немаўляткам. Пара назвала дзіця Леа Аляксандрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі