Вынікі года ў беларускім кіно ад Тараса Тарналіцкага
У 2021 годзе незалежныя беларускія рэжысёры фактычна былі пазбаўленыя магчымасці здымаць на радзіме і фіксаваць тое, што цяпер у ёй адбываецца. Многія творцы з'ехалі ў вымушаную эміграцыю, іншыя застаюцца ў краіне і пішуць сцэнары ў доўгую шуфляду.
Пры гэтым беларускае кіно засвяцілася на буйных міжнародных кінафестывалях, тым самым прыкаваўшы позіркі гледачоў ва ўсім свеце да падзей у нашай краіне.
Яшчэ — нам так і не паказалі "Купалу" і фактычна адабралі кінафестываль "Лістапад": замест еўрапейскага кінафоруму гледачы атрымалі постсавецкі кінафэст.
Пра добрае і кепскае ў беларускім кіно 2021 года гаворым з кінакрытыкам Тарасам Тарналіцкім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.