Выступ зборнай на Алімпіядзе ў Рыа Лукашэнка назваў правальным

Выступ зборнай на Алімпіядзе ў Рыа Лукашэнка назваў правальным

Выступ нацыянальнай зборнай на Алімпіядзе ў Рыа Аляксандр Лукашэнка назваў правальным. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на Алімпійскім сходзе, які праходзіць у Мінску 30 траўня, перадае яго прэс-служба

Лукашэнка заявіў, што спорт не дае належнай аддачы: "Спорт як найважнейшы ідэалагічны інструмент дзяржаўнай палітыкі так і не стаў для беларусаў крыніцай нацыянальнага гонару і натхнення. Для спартсменаў у нашай краіне робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма".

Выступам нацыянальнай каманды на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе кіраўнік Беларусі быў моцна незадаволены. "У цэлым выступ каманды — правальны! 40-е месца ў медальным заліку. Хіба гэта адпавядае нашым ўкладанняў у спорт і ўвазе дзяржавы да гэтай сферы?! Няма чаго шукаць апраўдання: наракаць на клімат, бразільскую неарганізаванасць і прадузятае судзейства. Бо усе разумелі, што Алімпіяда ў Рыа — не турыстычная прагулка. Гэта найскладаны экзамен", — абурыўся Лукашэнка.

Ён прапанаваў на чвэрць скараціць выдаткі НАК. 

Нагадаем, што на Алімпіядзе-2016 беларусы заваявалі адзін залаты, чатыры срэбраныя і чатыры бронзавыя медалі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі