Вытворца тратуарнай пліткі з Магілёва заплаціў Br377 млн за падатковыя парушэнні
Вытворца тратуарнай пліткі з Магілёва заплаціў 377 мільёнаў рублёў за падатковыя парушэнні. Яны выкрыліся падчас планавай праверкі, якую зладзіла падатковая інспекцыя Ленінскага раёна Магілёва №1. Па выніках праверкі дадаткова налічана 354,6 мільёна рублёў, з якіх падаткі — 255,2 мільёна, пені — 99,4 мільёна. Выстаўленыя сумы паступілі ў бюджэт, перадае БЕЛТА.
Цягам некалькіх год прадпрыемства маніпулявала з падаткам на даданую вартасць: або істотна завышала ПДВ, або не размяркоўвала вылікі на абароты па рэалізацыі тавараў (працаў, паслуг), вызваленых ад падаткаабкладання.
Апроч таго, уладальнік кампаніі заплаціў штраф на суму 22,5 мільёна.