Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Лігі Еўропы
23 лютага прайшлі матчы ў адказ 1/16 футбольнай Лігі Еўропы. Па іх выніках вызначыліся клубы, якія выйшлі ў 1/8 фіналу.
Пражская "Спарта" дома згуляла ўнічыю з "Растовам", дзе гуляе беларус Цімафей Калачоў, — 1:1. У першай сустрэчы "Растоў" выйграў з лікам 4:0, і такім чынам трапіў у 1/8.
"Генк" выйшаў у наступны тур пасля перамогі над "Астрай" — 1:0 (першы матч 2:2).
"Капенгаген" не змог выйграць у "Лудагорца" (0:0), але выйшаў у 1/8, бо перамог у першым матчы (2:1).
"Ліён" разграміў "АЗ" — 7:1 (першы матч — 4:1).
"Гент" згуляў унічыю з "Тотэнхемам" (2:2), але трапіў у наступны тур, дзякуючы перамозе ў першай сустрэчы — 1:0.
"Барусія" перамагла "Фіярэнціну" — 4:2 (першы матч — 0:1).
"Сельта" толькі ў дадатковы час выйграла ў "Шахцёра" — 2:0 (першы матч — 0:1).
"Зеніт" святкаваў перамогу над "Андэрлехтам" — 3:1 (першы матч — 0:2).
"АПОЭЛ" перамог "Атлетык" — 2:0 (першы матч — 2:3).
"Аякс" быў мацнейшы за "Легію" — 1:0 (першы матч — 0:0).
"Бешыкташ" перамог футбалістаў "Хапаэля" — 2:1 (першы матч — 3:1).
"Рома" прайграла "Вільярэалу" — 0:1, але выйшла ў 1/8 Лігі Еўропы дзякуючы перамозе ў першым матчы (4:0).
"Алімпіякас" святкаваў перамогу над "Асманлыспорам" — 3:0 (першы матч — 0:0).