Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф КХЛ
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. Вясной 2018-га яны пазмагаюцца за Кубак Гагарына. Першыя матчы прызначаны на 3 сакавіка.
У 1/8 фіналу сустрэнуцца:
СКА — “Северсталь”,
ЦСКА — “Спартак”,
“Ёкерыт” — “Сочы”,
“Лакаматыў” — “Тарпеда”,
“Ак Барс” — “Амур”,
“Салават Юлаеў” — “Авангард”,
“Трактар” — “Нафтахімік”,
“Аўтамабіліст” — “Металург”.
Як вядома, мінскае “Дынама” ў плэй-оф не трапіла. У чацвер у апошнім матчы чэмпіянату КХЛ дынамаўцы саступілі ў гасцях “Словану” — 2:4. У 56 паядынках каманда набрала 73 ачкі і заняла 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Упершыню ў гісторыі клуба найлепшым бамбардзірам стаў… абаронца — канадзец Марк-Андрэ Граньяні. У 55 матчах ён набраў 35 ачкоў (6 закінутых шайбаў і 29 галявых перадач).