Вызвалены палітзняволены чыгуначнік Уладзімір Ланкевіч

Уладзімір Ланкевіч з дзецьмі

Уладзімір Ланкевіч з дзецьмі

Вызвалены палітзняволены чыгуначнік Уладзімір Ланкевіч, піша @viasna_brest. Машыніста цеплавоза асудзілі да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму за спробу блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Ён цалкам адбыў тэрмін.

Следства і абвінавачанне лічыла, што дзеянні "партызана" маглі прывясці да цяжкіх наступстваў. Але Ланкевіч заявіў, што яны не маглі нашкодзіць звычайным людзям. Да суда ён 4,5 месяцы правёў пад вартай. Пасля СІЗА быў накіраваны ў калонію № 3 (Віцьба).

Па справе праходзілі трое чалавек: Уладзімір Ланкевіч, Сяргей Богдан і Віктар Іванцоў. Апошні быў асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму і вызваліўся год таму. Богдан, як і Ланкевіч, быў асуджаны на тры гады. У траўні 2021-га беларускія праваабаронцы прызналі іх усіх палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі