Вызвалены сын мэра Віцебска, але яго чакае суд

Вызвалены сын мэра Віцебска, але яго чакае суд

Вызвалены сын мэра Віцебска, супрацоўнік амерыканскай амбасады ў Мінску Вадзімір Заранкін. Ён быў жорстка затрыманы ў сталіцы 12 кастрычніка. Сілавікі ў балаклавах разбілі дубінкамі шкло ў яго машыне.

Раней ў Мінску затрымліваўся брат Вадзіміра Філіп Заранкін, які за ўдзел у акцыі пратэсту адседзеў 13 сутак. Іх бацька Вадзім Заранкін працуе на пасадзе старшыні Віцебскага гарвыканкама з пачатку 2020 года.

Як распавёў Філіп, Вадзіміра чакае суд, прызначаны на 23 кастрычніка. Справу адправілі на дапрацоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі