The Washington Post: "Ціханоўская — на перадавой барацьбы дэмакратыі і дыктатуры
Святлана Ціханоўская / twitter.com/franakviacorka
Святлана Ціханоўская пачне працоўны візіт ў ЗША 18 ліпеня. У яе запланавана наведванне Вашынгтона, Нью-Ёрка і Каліфорніі, а таксама плануецца візіт у Белы дом і сустрэчы з высокапастаўленымі чыноўнікамі. У сувязі з гэтым, выданне The Washington Post прысвяціла візіту цэлую рэдакцыйную калонку.
У артыкуле адзначаецца, што "афіцыйная сустрэча Джо Байдэна і Святланы Ціханоўскай у Белым доме — гэта магчымасць для прэзідэнта ЗША прадэманстраваць народу Беларусі і ўсяму свету тое, што ЗША гатовыя бараніць дэмакратыю і супрацьстаяць аўтакратам не толькі ў выпусках навін".
"Ні адзін іншы госць Белага Дома не зможа валодаць больш вялікім сімвалізмам і змястоўнасцю ў гэтым супрацьстаянні", — адзначае выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.