"Я таксама жыць хачу": пагаварылі з таксістам, які не падвозіць кітайцаў

Таксі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Таксі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Кіроўца адной з мінскіх службаў таксі расказаў Еўрарадыё, чаму не хоча падвозіць пасажыраў з Кітая. Размова пра гэта зайшла, калі па радыё перадавалі навіну пра першы выпадак каранавіруса, выяўлены ў Беларусі.

"Не ведаю, што там далей, але я кітайцаў вазіць не буду, — абяцае кіроўца. — Дома — жонка, дзеці... Тут у прынцыпе не ведаеш, каго возіш: адзін у бальніцу едзе, другі ў тубдыспансер... Сцеражонага і бог сцеражэ".

Па словах суразмоўніка, днямі ён прыехаў на выклік і ўбачыў, што да яго ў машыну хоча сесці, як яму здалося, кітаянка. Мужчына заблакаваў дзверы.

"Акно прачыніў і кажу: "Прабачце, але я вас не павязу", — успамінае кіроўца. — Яна мне крычыць: "Не ад'язджайце, я не Кітай, я — В'етнам! Усё нармальна!" Тады я дзверы разблакаваў, яна ззаду села. Па дарозе расказала, што я быў ужо другім або трэцім кіроўцам, які адмаўляўся яе везці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі