Ягор Філіпенка аб'явіў, што ўжо не будзе выступаць за зборную Беларусі

Ягор Філіпенка аб'явіў, што ўжо не будзе выступаць за зборную Беларусі

Ягор Філіпенка аб'явіў, што завяршыў кар'еру ў нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе. З гэтай нагоды Беларуская федэрацыя футбола падрыхтавала відэаролік — "Дзякуй за гульню, Ягор Філіпенка!".  

Філіпенку 31 год. У шэрагах зборнай ён дэбютаваў у 2007-м, правёў 51 сустрэчу.

"Хачу падзякаваць балельшчыкам за падтрымку, якую адчуваў ўсе тыя гады, што правёў у шэрагах зборных, — цытуе словы футбаліста прэс-служба федэрацыі. — Спадзяюся, што беларусы і далей будуць гэтак жа шчыра падтрымліваць сваіх хлопцаў і захоўваць у іх веру, з якімі б цяжкасцямі не сутыкалася каманда".

Ягор Філіпенка кажа, што будзе з цеплынёй "згадваць час, праведзены ў форме зборнай". Ён хоча верыць, што новае пакаленне беларускіх хакеістаў дасягне гучных перамог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі