Ягор Філіпенка не згуляе за зборную Беларусі ў матчы са Славакіяй
Абаронца зборнай Беларусі па футболе Ягор Філіпенка не згуляе сёння, 9 кастрычніка з камандай Славакіі ў кваліфікацыйным матчы да Еўра-2016. На перадматчавай трэніроўцы ў Жыліне гулец “Малагі” траўмаваў мышцу сцягна і не змог скончыць занятак, піша pressball.by
Раней стала вядома, што ў заключных адборачных матчах чэмпіянату Еўропы 2016 Славакіі ды Македоніі на поле не выйдуць шэсць гульцоў беларускай зборнай — гэта Ігар Шытаў, Раман Бегуноў, Аляксандр Глеб, Цімафей Калачоў, Іван Маеўскі і Сяргей Карніленка.
Матч са зборнай Македоніі беларусы згуляюць дома 12 кастрычніка.
Фота: Прессболл