Як Беларусь можа закрыць знешні доўг за кошт зборнай Францыі па футболе

Як Беларусь можа закрыць знешні доўг за кошт зборнай Францыі па футболе

Знешні доўг Беларусі — 13,6 млрд долараў, гэта каля 27 млрд рублёў.

Каб яго закрыць, ураду трэба паставіць пры такім каэфіцыенце ўсяго 600 мільёнаў рублёў на перамогу нацыянальнай зборнай. А зборнай трэба будзе толькі перамагчы французаў.

На жаль, такую стаўку не прымуць.

Рэдакцыя Еўрарадыё паставіла на перамогу Беларусі 2 рублі з каэфіцыентам 45. То бок, калі беларуская зборная пераможа, то выйгрыш будзе 90 рублёў.
 

Як Беларусь можа закрыць знешні доўг за кошт зборнай Францыі па футболе

Касір у букмекерскай канторы кажа, што людзі ставяць на перамогу Беларусі, але такіх не шмат.

Сёння ў 21:45 адбудзецца апошні матч групавога раўнда кваліфікацыі Чэмпіянату свету-2018 па футболе паміж Францыяй і Беларуссю.

Букмекеры ўпэўненыя ў перамозе французаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі