Як колькасць зняволеных уплывае на эканоміку — стрым з Кныровічам

Аляксандр Кныровіч / асабісты архіў
Аляксандр Кныровіч / асабісты архіў

Беларусь ўзначальвае рэйтынг еўрапейскіх краін па колькасці зняволеных — на 100 тысяч чалавек прыпадае 345 зэкаў. Для параўнання, напрыклад, у Нарвегіі гэты паказчык ніжэйшы ў 7 разоў — 49 злачынцаў на 100 тысяч насельніцтва. Лічбы кажуць пра дзве рэчы: што, па-першае, складана паверыць, што рахманыя беларусы прама ледзьве не нацыя злачынцаў, а па-другое, што такая колькасць зняволеных моцна адбіваецца на беларускай эканоміцы.

Гэта а таксама пакет "бандыцкіх законаў", падпісаных Лукашэнкам на пачатку года, правал у прамысловасці, ліст ад сваякоў палітвязняў да сусветнай супольнасці і іншае абмяркоўваем у штотыднёвым стрыме з бізнесоўцам Аляксандрам Кныровічам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі