Як працуе "Еўрамайдан" вачамі расійскага блогера

Вядомы расійскі фотаблогер Ілля Варламаў працягвае публікаваць справаздачы з кіеўскага “Еўрамайдана”.

"Учора я ўляцеў з Кіева ў Маскву, на жаль, — піша на сваёй старонцы ў ЖЖ Варламаў. — Шмат спраў, якія не магу адкласці. У Кіеве ў мяне засталіся знаёмыя, якія займаюцца фатаграфіяй і цяпер здымаюць падзеі ў горадзе. Я папрасіў іх зрабіць рэпартаж пра тое, што ўчора ўвечары адбывалася на Майдане і як ён уладкованы".

На раніцу пасля спробы штурму Адміністрацыі Прэзідэнта Ўкраіны ўсе пад'езды да будынка былі заблакаваныя ўнутранымі войскамі. У горадзе шмат ДАІ, якія перанакіроўваюць плыні аўтамабіляў ад цэнтра. Унутраных войскаў каля Адміністрацыі яшчэ больш. Цэнтр горада перакрыты дэманстрантамі.

На Майдане пабудавалі падвойныя кардоны з амонаўскіх загародаў, ёлкі і дэталяў асновы будучага катка. Усе загароды будуюцца з адмоўным ухілам у бок "ад" лагера для цяжкасці магчымага штурму.

Натуральна, бульдозеры елкі не ўтрымаюць, але за кардонамі стаяць некалькі шэрагаў машын, якія прапускаюць толькі камунальнікаў і "свой" транспарт. Усе машыны, якія заязджаюць, правяраюцца. У зонах маніфестацый кругласутачна дзяжураць 14 машын хуткай дапамогі — дзяржаўныя і прыватныя клінікі. На майдане пачалі ставіць намёты.

Усталяваная сцэна, на якой можа выступіць кожны ахвотнік. Складаецца графік выступаў — палітыкі-апазіцыянеры, музыкі, актывісты, народная творчасць. Рэгулярна крычаць "Слава Украіне!", натоўп адгукаецца "Героям слава!"

Новае ўпрыгожванне галоўнай ёлкі Ўкраіны

Думаю, зразумела і без расшыфроўкі )

У лагеры ёсць падзел абавязкаў, можна падысці да каардынатараў і запісацца ў любую секцыю — будаўніцтва барыкад і ўстаноўка намётаў, ахова, прыём і раздача ежы/адзення/медыкаментаў. Усё бясплатна. Працуюць фармацэўты і медыкі з ліку добраахвотнікаў з профільнай адукацыяй.

З усяго горада дэманстрантам прыносяць коўдры, ежу і адзенне

У Гарадміністрацыю шмат людзей прыходзіць сагрэцца і паспаць. Камеры назірання замазаныя ці залеплены скотчам. Па сценах расклееная агітацыя не раскідваць смецце, дапамагаць, паважаць тых, хто побач і г.д. З гараджанамі і гасцямі сталіцы кругласутачна размаўляюць дэпутаты розных узроўняў, адказваюць на пытанні і тлумачаць сітуацыю. Некаторыя нават гарбату раздаюць.

Усярэдзіне шмат сталоў, на кожным з іх напісана, якая актыўнасць тут адбываецца. Ёсць усё — ад ежы і адзення да юрыдычнай кансультацыі і псіхолага. Працуюць рэгіянальныя каардынатары. Ідзе збор подпісаў за адстаўку Азарава (ужо не ведаю, наколькі гэта мэтазгодна ў такім фармаце). Апоўначы ўвесь палац выконвае гімн і гэта сапраўды крута гучыць.

Валанцёры-медыкі

Запіс у валанцёры, ад ахвотнікаў дапамагаць няма адбою

Шматлікія кавярні на колах, клубы і бары бясплатна раздаюць гарбату і каву, даюць месца для абагравання, інтэрнэту і зарадкі гаджэтаў.

Раздача лекаў

Пасярод дня пайшоў снег, пачаўся шквальны вецер і стала значна халадней. Побач з Міхайлаўскім саборам амаль нікога не засталося — невялікае намётавае мястэчка на ўваходзе, кухня і раздача ежы ўсярэдзіне.

На вуліцы ў шматлікіх месцах гараць бочкі. Ля вогнішчаў збіраюцца пагрэцца, пагаварыць, выпіць гарбаты. Гутаркі — галоўным чынам пра мінулае і будучыню, пра лёс краіны і пра тое, што трэба трымацца разам і не разыходзіцца.

Раздача ежы ў храме

Прадстаўнікі Грэка-каталіцкай царквы зрабілі заяву, што іх храмы адкрыты для сну і абагравання кругласутачна. Частка людзей спіць у царкве падчас службы.

Працягваецца ўстаноўка вялікіх намётаў на драўляныя палеты. Асфальт вельмі халодны і цвёрды, але і з гэтым можна змагацца. Уначы шмат хто застаецца будаваць барыкады — справа карысная, ды і ёсць чым заняцца.

Большасць адміністрацыйных будынкаў і рэкламных плоскасцяў распісаныя і залепленыя лозунгамі.

У лагеры даволі чыста для месца, у якім знаходзіцца велізарная колькасць людзей. Валанцёры збіраюць смецце, пакуюць яго, ставяць мяшкі побач з урнамі. Уначы смецце забіраюць камунальнікі. Я пытаў у дворнікаў, ці чысцей цяпер, чым на звычайных масавых мерапрыемствах. Кажуць, смецця шмат, але чысцей, чым звычайна.

Практычна няма п'яных, бачыў усяго пару чалавек. Да іх адразу падыходзяць і кажуць: "Сябра, ты стаміўся, ты п'яны, мы павінны заставацца цвярозымі. Трэба адпачыць" і, або прапануюць месца для адпачынку, або адпраўляюць дахаты.

Па тэрыторыі ходзяць людзі, раздаюць бутэрброды і печыва. Бясконцай плынню штосьці прыносяць — грошы, адзенне, ваду, прадукты, салярку (на тэрыторыі працуе шмат генератараў — горад не дае электрасілкавання, майдан часткова не асвятляецца ўначы), дровы, гаспадарчыя і будаўнічыя матэрыялы ды іншае.

Будоўля новых барыкад

Падрыхтоўка да абароны Майдана

Падрабязней на старонцы ЖЖ Іллі Варламава.

Фота са старонкі Report.to

Хроніку “штурму Адміністрацыі прэзідэнта” 1 снежня 2013 вачамі Іллі Варламава падрабязна з самага пачатку можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі