Як турэцкія фанаты сарвалі пачатак матчу футбольнай Лігі Еўропы (фота, відэа)
Турэцкія фанаты сарвалі пачатак матчу футбольнай Лігі Еўропы "Ліён" — "Бешыкташ". Здарэнне адбылося 13 красавіка ў Ліёне. Туркі пачалі кідаць з верхніх шэрагаў трыбун на ніжнія, дзе былі французы, піратэхніку, і тыя былі вымушаныя выбегчы на поле.
У выніку сустрэча пачалася на 45 хвілін пазней. "Ліён" атрымаў перамогу з лікам 2:1.
BESIKTAS ISTANBUL ON TOUR #NoPyroNoParty #Awaydays #LyonAway #FCKLYN pic.twitter.com/UAafly97Gz
— Vigilantis ♂ (@_IRRIDUCIBILE_) 13 апреля 2017 г.