Як у Мінску балелі за "Манчэстар Юнайтэд". Фотарэпартаж
Цэнтральным матчам 21-га тура чэмпіянату Англіі па футболе быў паядынак "Манчэстар Юнайтэд" і "Ліверпуля". Ён скончыўся ўнічыю 1:1. Мілнер з пенальці адкрыў лік на 27-й хвіліне. Здавалася, што госці ўтрымаюць мінімальную перавагу, аднак Ібрагімавіч на 84-й здолеў забіць гол у адказ.
У першынстве лідыруе "Чэлсі" — 52 ачкі, "Тотэнхэм" і "Ліверпуль" маюць па 45, "Арсенал" — 44, "Манчэстар Сіці" — 42, "Манчэстар Юнайтэд" — 40 ачкоў.
Паглядзець матч суперклубаў учора ў мінскім рэстаране "Друзья" сабраліся аматары "Манчэстар Юнайтэд". Яны актыўна балелі за любімую каманду і былі шчаслівыя, калі яна здолела зраўняць лік.