Як у ЗША абвяшчалі Шнобелеўскую прэмію Аляксандру Лукашэнку (відэа)
Кіраўніка Беларусі ўганаравалі "за пераўтварэнне публічных апладысментаў у незаконнае дзеянне".
Шнобелеўская прэмія была заснаваная ў 1991 годзе амерыканскім часопісам "Annals of Improbable Research" ("Аналы неверагодных даследаванняў"). Яна штогод прысуджаецца за навуковыя дасягненні, "якія спачатку выклікаюць смех, а пасля прымушаюць задумацца".
Сёлета ўзнагароду ў намінацыі "Прэмія міру" атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Арганізатары Шнобелеўскай прэміі адзначылі, што яго ўганаравалі "за пераўтварэнне публічных апладысментаў у незаконнае дзеянне" (маюцца на ўвазе "маўклівыя акцыі" лета 2011-га, удзельнікаў якіх затрымлівалі беларускія міліцыянты). "Беларускую паліцыю" ўганаравалі "за арышт аднарукага чалавека за апладысменты".
Кожны з лаўрэатаў мусіць атрымаць малаток у скрынцы пад шклом, запіску з надпісам "IgNobel 2013", а таксама... 10 трыльёнаў зімбабвійскіх долараў адной купюрай.
Поўны спіс лаўрэатаў можна паглядзець тут.