Як зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Крыкунова прайграла першы матч (відэа)
Вядомы хакейны спецыяліст пачаў працу са зборнай з паражэння.
У стартавым матчы на "Еўрачэленджы" беларусы саступілі зборнай Аўстрыі — 2:3 (гл. відэа). Гульня прайшла ў славенскім горадзе Любляна.
Сёння зборная Беларусі згуляе са Славеніяй, пачатак а 22-й гадзіне паводле беларускага часу.
На здымку: Галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі Уладзімір Крыкуноў. Фота — Прессбол