Як змянілася песня Shuma для "Еўрабачання-2018" (параўноваем тэксты)
Гурт Shuma аб'явіў, што ў песні для "Еўрабачання-2018" зменены тэкст. Каманда пайшла на такі крок, бо па правілах, у конкурсе не можа ўдзельнічаць трэк, словы альбо музыка якога — народныя.
Арыгінальны тэкст "Хмарак" выглядае так:
Ішлі хмаркі ў тры паркі,
Адна хмарка — розна,
Не сварыся, пані матка,
Што я хаджу позна.
Ой, сварыся не сварыся,
Мяне не адвучыш,
Каго люблю, з тым пайду,
Мяне не разлучыш.
Для "Еўрабачання" Shuma адаптавала народны тэкст пад уласную музыку. Выйшла вось як:
Ішлі хмаркі ў тры паркі,
Адна хмарка грозна, грозна,
Сварылася на мяне мамка,
Што я хаджу позна.
Што, сварыся, што не сварыся,
Мяне не разлучыш,
Каго люблю, за таго пайду,
Мяне не разлучыш.
Але, паколькі перад фіналам нацыянальнага адбору Белтэлерадыёкампанія вырашыла праверыць песню "Шумы" на "памылкі", Shuma звярнулася да літаратара Макса Шчура.
"У Шчура была цікавая лінгвістычна-мастацкая задача: захаваць фанетычныя ўласцівасці мовы, тэксту, а таксама рытмічна-галосную форму, каб спяваць было гарманічна, і пры гэтым захоўваўся агульны сэнс нашага паведамлення, — распавядае Руся. — Ён выдатна ўсё вырашыў".
Новы тэкст песні "Хмаркі":
Ішлі хмаркі ў тры паркі,
Імжы снаваць кросны.
Куды ж, дачка, падзеласа?
Даўно ўжо час позны.
“Кажы табе, не кажы табе,
як цень за ім ходзіш!”
“Хаджу за ім, Сэрцам ўсім –
Таму хаджу, што яго люблю.
Мне не забароніш”.
Такім чынам, з народнага ў песні засталіся фанетычныя асаблівасці, назва, сэнс, мелодыка і першы радок.
Фінал нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" прызначаны на 16 лютага.