Якаўлеўскі: Бакіеву ў Беларусі можа пагражаць "кроўная помста"
Былы прэзідэнт Кыргызстана ўжо тры гады жыве ў Беларусі.
Днямі беларускія ўлады ў чарговы раз адмовіліся яго выдаць Бішкеку, паколькі ён — грамадзянін нашай краіны.
Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі лічыць, што сітуацыя з Курманбекам Бакіевым можа скончыцца трагічна. Ён спасылаецца на меркаванні дэпутатаў парламента Кыргызстана, якія нядаўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве АБСЕ ў Варшаве.
"Яны не выключаюць, што сваякі тых людзей, якія загінулі ў выніку дзеянняў клана Бакіевых, могуць паспрабаваць сабраць сродкі і ажыццявіць "кроўную помсту". Яны не выключалі і такі сцэнар", — цытуе словы Якаўлеўскага Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net