Які прысуд вынеслі айчыннаму спорту рэпрэсіі і вайна — эфір з Апейкіным
Аляксандр Апейкін / Еўрарадыё
Першымі завочна асуджанымі на зняволенне сталі насуперак логіцы рэпрэсій не лідары дэмакратычных сіл, а… спартоўцы. Дакладней, алімпійская чэмпіёнка Аляксандра Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін. Гэтым прысудам, а таксама затрыманнем алімпійкі Надзеі Астапчук і пераследам нязгодных з дзеяннямі рэжыма спартсменаў нам дэманструюць, што для лукашэнкаўцаў галоўнае не заслугі чалавека, а яго лаяльнасць. Ну, і фактара помсты за адлучэнне ад міжнародных спаборніцтваў ніхто не адмяняў…
Наступствы для Беларусі вайны Расіі супраць Украіны ў спорце: якія з іх мы ўжо бачым, а якіх варта чакаць? Якія магчымасці браць удзел у міжнародных спаборніцтвах у беларускіх спартоўцаў застаюцца і ці чакаць зняцця санкцый з беларускага спорту? Рэпрэсіі, ціск і завочныя прысуды — як усё гэта адбіваецца на спартоўцах і спорце? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.