"Яна была сапраўднай мегерай": беларусы распавядаюць пра сваіх настаўнікаў моваў
У "Фэйсбуку" флэшмоб: беларусы распавядаюць пра сваіх настаўнікаў беларускай мовы. Пачалося ўсё з допісу вядоўцы радыё "Юністар" Канстанціна Каверына. "Я часам задумываюся: чаму мне брыдкая беларуская мова? Чаму я баюся размаўляць на ёй, — задаецца пытаннем Каверын. — Учора засынаў і неяк само сабой сфармулявалася. Мая агіда да беларускай мовы — сума дзвюх з'яваў: выкладчыкі + кніжка па гісторыі Беларусі за 5 клас".
Распавядаючы свае гісторыі, людзі спрабуюць зразумець, ці вінаватыя настаўнікі ў тым, што іх вучні цэлымі класамі ненавідзяць беларускую мову, лічаць яе мёртвай і нават не саромеюцца заяўляць пра гэта ў інтэрнэце.
Адны прызнаюцца: настаўнікі ўсім сваім выглядам і паводзінамі адбівалі жаданне размаўляць па-беларуску. Другія кажуць, што пачалі больш старанна вучыць беларускую мову якраз насуперак дрэнным настаўнікам. Трэція хваляцца добрымі педагогамі, якія паважалі і мову, і сваіх вучнаў.
У вас ёсць гісторыя пра настаўнікаў беларускай мовы? Распавядзіце яе ў "Фэйсбуку"!
Вось гэтыя гісторыі супярэчлівага шляху да мовы:
Стась Карпаў: "Настаўніца беларускай мовы была здаравеннай тупаватай калгасніцай"
Кацярына Рудас: "Мяне да мовы настаўнік прывёў сваёй харызмай"
Андрэй Мядзведзеў: "І вот панімаіці насколька образна паэт паказаў эту карціну"
Наталля Рак: "Яна была сапраўднай мегерай, якая запужвала аднім поглядам"
Яўген Ліпковіч: "Цяпер відавочна, што справа была не толькі ў настаўніках"
Аляксандр Кулінковіч: "У першай жа чвэрці я атрымаў два"
Лідар гурта Neuro Dubel піша не пра мовы, а пра фізіку. Але з намёкам: