Яна патанула: як Еўропа спраўляецца з наступствамі паводкі

Наступствы паводкі ў Германіі / гэта і наступныя фота Reuters
Наступствы паводкі ў Германіі / гэта і наступныя фота Reuters

Краіны Еўропы прытомнеюць пасля серыі моцных залеваў, якія пачаліся 12 ліпеня праз цыклон Бернд. Жыхары працягваюць спраўляцца з наступствамі найбуйнейшых паводак: загінула не менш за 202 чалавекі, 1300 лічацца зніклымі без вестак. Матэрыяльная шкода ўжо ацэньваецца ў мільярды еўра. 

Германія

Асноўны ўдар стыхіі прыняла Германія. Тут маштабы па-сапраўднаму катастрафічныя: колькасць загінулых перавысіла 160 чалавек, пацярпелых — 750. Больш за ўсё пацярпелі рэгіёны Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц.

Паводка стала найбуйнейшай за апошнія 60 гадоў у Германіі. Мясцовыя СМІ ўжо называюць яе "паводкай стагоддзя".

У многіх мясцінах да гэтага часу няма электрычнасці, пітной вады, адсутнічае мабільная сувязь і разбураныя дарогі. 

Пацярпелым дапамагаюць не толькі ратавальнікі, але і валанцёры. За кароткі час цэнтры збору рэчаў для пацярпелых сталіся настолькі перапоўненыя, што людзей папрасілі больш не везці гуманітарную дапамогу.

Сваю дапамогу ў аднаўленні інфраструктуры прапанавалі і сеткавыя будаўнічыя крамы: некаторыя з іх бясплатна раздаюць жыхарам будаўнічае абсталяванне і матэрыялы.

Нямецкая футбольная ліга і Нямецкі футбольны саюз абвясцілі пра стварэнне Фонду дапамогі пацярпелым у памеры 3 мільярдаў еўра. Усяго шкода ў Германіі ацэньваецца ў 9 мільярдаў.

Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения

Бельгія

У Бельгіі загінула 36 чалавек, 127 — лічацца зніклымі без вестак. Праз велізарную колькасць ахвяр 20 ліпеня ў краіне аб'яўлена нацыянальная жалоба. Паводку называюць самай катастрафічнай за ўсю гісторыю краіны.

У рэгіёне Валонія звыш 20 тысяч чалавек засталіся без электрычнасці. Пацярпелі таксама правінцыі Льеж і Намюр. Дзясяткі тысяч чалавек былі вымушаныя эвакуявацца.

Страхавыя кампаніі рыхтуюцца выплаціць каля 150 мільёнаў еўра. Аднак агульны аб'ём шкоды пакуль не названы. Урад Бельгіі запытаў у Еўракамісіі дапамогу для фінансавання аднаўленчых работ.

Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения

Нідэрланды

Стыхія ў Нідэрланды прыйшла 15 ліпеня. Ужо на наступны дзень адбылася эвакуацыя 15 тысяч чалавек. Улады заклікалі жыхароў пацярпелых рэгіёнаў пакінуць свае дамы: яны павінны знайсці прытулак у сямейнікаў, сяброў ці знаёмых за межамі небяспечнай зоны. Калі гэта немагчыма, людзям прапанавалі часовыя прыёмныя пункты, арганізаваныя дзяржавай.

Абышлося без ахвяр.

Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения

Аўстрыя

Вялікія залевы прыйшлі ў Аўстрыю 17 ліпеня. Паводка затапіла горад Халайн, у выніку загінуў адзін чалавек.

Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения
Она утонула: как Европа справляется с последствиями наводнения

У меншых маштабах паводкі закранулі яшчэ Вялікабрытанію, Францыю, Італію, Люксембург і Чэхію. Адзін загінулы быў зафіксаваны ў Італіі.

Людзей чакае велізарная праца, каб аднавіць разбураныя дамы і дарогі, праверыць дамбы на рэках, якія апынуліся пад пагрозай разбурэння, наладзіць падачу святла і водазабеспячэнне.
 

Эколагі лічаць, што такія залевы — вынік змены клімату ад глабальнага пацяплення праз выкіды парніковых газаў. Гэта значыць, што такія разбуральныя паводкі будуць адбывацца ўсё часцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі