Януковіч заклікае правесці рэферэндумы ва ўсіх рэгіёнах Украіны

Януковіч заклікае вызначыць на рэферэндумах статус кожнага рэгіёна. Акрамя гэтага, ён прапануе замест датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў правесці ўсеўкраінскі рэферэндум. Януковіч выказаў упэўненасць, што толькі такім шляхам можна будзе “стабілізаваць палітычную сітуацыю і захаваць суверэнітэт і цэласнасць Украіны”, - паведамляе ІТАР-ТАСС.

“Як прэзідэнт, які з вамі думкамі і душой, заклікаю кожнага разважнага грамадзяніна Украіны - ня дайце самазванцам вас выкарыстоўваць”, - заявіў Януковіч.

Нагадаем, раней паведамлялася, што Віктар Януковіч правядзе 28 сакавіка трэцюю прэс-канферэнцыю. Аднак яе месца і час так і не былі агучаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі