"Яны столькі ўсяго нагаварылі!" Ханок падае ў суд на Паплаўскую і Ярмоленку
Эдуард Ханок вырашыў усё ж падаць у суд на Ядзвігу Паплаўскую і Анатоля Ярмоленку. Кампазітар не задаволены тым, што артысты распавядаюць пра яго ў прэсе.
"За апошні час Паплаўская і Ярмоленка столькі ўсяго нагаварылі, што я вымушаны абараняцца. Яны спрабуюць прадставіць справу так, быццам бы я такі нядобры чалавек, які "з глузду з'ехаў". Я павінен абараняць свой гонар і годнасць!" — заявіў Ханок у каментары для TUT.by.
Канфлікт паміж Эдуардам Ханком і спевакамі Анатолем Ярмоленкам і Ядвігай Паплаўскай пачаўся ў красавіку 2017 года. Кампазітар забараніў зоркам беларускай эстрады выконваць пяць сваіх песень: "Малиновка", "Я у бабушки живу", "Завіруха", "Счастливый случай" і "Вы шумiце, бярозы". Сваю пазіцыю ён патлумачыў непавагай да яго асобы і парушэннямі аўтарскіх правоў.