Яраш перанёс стаўку ў Днепрапятроўск, стварае спецбатальён "Данбас" (відэа)
Кандыдат у прэзідэнты Украіны, лідар партыі "Правы сектар" Дзмітрый Яраш адмовіўся ад правядзення перадвыбарчай кампаніі.
Аднак здымаць сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў ён не збіраецца. 23 красавіка Яраш заявіў, што пераносіць сваю стаўку ў Днепрапятроўск. Таксама ён пачаў фармаваць з прадстаўнікоў Данецкага рэгіёна спецбатальён "Данбас". Палітык падкрэсліў: гэтыя дзеянні ўзгодненыя з сілавымі структурамі. Паводле яго словаў, актывісты і падрыхтаваныя байцы "Правага сектару" гатовыя дапамагаць украінскім спецслужбам у падтрыманні грамадскага парадку і ў барацьбе супраць узброеных сепаратыстаў.
Як адзначае "Интерфакс-Украина", Дзмітрый Яраш не чакае, што ўдзел "Правага сектару" ў спецаперацыі ва ўсходніх абласцях справакуе хвалю сутыкненняў з насельніцтвам Данбасу.