Ярмошына падтрымлівае перанос мясцовых выбараў на 2023 год
Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына падтрымлівае перанос мясцовых выбараў на 2023 год і сумяшчэнне іх з парламенцкімі выбарамі. "Гэта будзе танней і ярчэй", — кажа яна sputnik.by.
Такую ініцыятыву (аб увядзенні адзінага дня галасавання) ужо абмяркоўвалі ў парламенце на сумесным пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Згодна з Канстытуцыяй, мясцовыя саветы абіраюцца на 4 гады. Гэта значыць выбары мусяць прайсці на мяжы 2021 і 2022 гадоў.
Ярмошына кажа, што для пераносу выбараў не трэба змяняць Канстытуцыю, дастаткова будзе рашэння парламента. І калі такое рашэнне прымуць (а ў гэтым сумнявацца не даводзіцца), анансаваны рэферэндум па Канстытуцыі не будзе сумяшчацца з мясцовымі выбарамі. А дзейным дэпутатам мясцовых саветаў працягнуць паўнамоцтвы да восені 2023 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.