Ярмошына: Праверыць лічбы назіральнікаў немагчыма

Ярмошына: Праверыць лічбы назіральнікаў немагчыма

Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра разыходжанні на асобных участках паміж афіцыйнымі звесткамі пра колькасць тых, хто прагаласаваў, і іх візуальнымі падлікамі. Ці будзе інфармацыя назіральнікаў нейкім чынам правярацца, цікавімся ў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Ярмошына: “Усё залежыць ад таго, якія лічбы яны прыводзяць і якія факты. Апроч таго, павінны быць апытаныя і іншыя назіральнікі, што там прысутнічаюць. Але асноўным дакументам з’яўляецца пратакол вынікаў выбараў, складзены на падставе падліку выбарчых бюлетэняў. Таму, улік выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у выбарах, не ажыццяўляецца візуальным падлікам назіральнікаў. Гэта іх уласная ініцыятыва і праверыць праўдзівасць гэтага ўліку немагчыма”.

Нагадаем, 11 верасня ў Беларусі праходзяць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі