Ярмошына: Самае галоўнае, што назіральнікі АБСЕ прызналі "прагрэс" на выбарах

Ярмошына: Самае галоўнае, што назіральнікі АБСЕ прызналі "прагрэс" на выбарах

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына задаволеная ацэнкай назіральнай місіі АБСЕ выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія прайшлі ў нашай краіне 11 верасня. Пра гэта яна сказала ў каментары Еўрарадыё.

Ярмошына: "У прынцыпе так, задаволеная. Справа ў тым, што самае галоўнае — яны прызналі "прагрэс".

Як паведамляла Еўрарадыё, супрацоўнікі назіральнай місіі АБСЕ пабачылі "прагрэс" толькі ў тым, што ўлады Беларусі пайшлі на тэхнічныя змены, якія не ўплываюць на сутнасць выбараў. Абяцанай празрыстасці выбараў яны так і не пабачылі. 24% назіральнікаў місіі не ўбачылі працэс падліку галасоў, чым яны былі вельмі расчараваныя.

На тэлеканале АНТ сказалі, што вынікі выбараў у Беларусі прыдумалі загадзя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі