Яшчэ 13 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек, паведамляе ПЦ "Вясна".
Гэта Аляксандр Катовіч, Віктар Мярзлікін, Аляксей Чарнавусаў, Вольга Волкава, Наталля Цімашэнка, Аляксандр Капылец, Аляксандра Мельнічак, Аляксандр Блізнец, Уладзімір Баслыка, Аляксандр Лазарэвіч, Ігар Сушко, Руслан Прахарэнка.
Большасць з іх асуджаныя па абвінавачаннях у экстрэмісцкай дзейнасці, абразе Лукашэнкі, распальванні нянавісці, закліках да санкцый. Лазарэвіч, Сушко і Прахарэнка пакуль не асуджаныя, а толькі ўзятыя пад варту.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1380 палітвязняў. Колькасць людзей, якія апынуліся за кратамі па палітычных матывах, значна большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.