Яшчэ 29 палітвязняў выйшлі на волю па "памілаванні"
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
На волю па "памілаванні" выйшла чарговая партыя палітвязняў. Паведамляецца, што гэта 29 чалавек, сярод якіх 11 жанчын і 18 мужчын.
Таксама вядома, што 15 чалавек маюць хранічныя захворванні. Сярод вызваленых трое пенсіянераў, двое інвалідаў, а таксама шэсць чалавек, якія яшчэ не дасягнулі 25 гадоў.
Імёны вызваленых не называюцца.
Агулам з ліпеня па "памілаванні" з-за кратаў выйшлі 207 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.