Яшчэ адна нямецкая кампанія можа адмовіцца ад рэкламы на БТ
Нямецкая фірма Dr. Theiss захоўвае пагадненні па рэкламе на беларускіх тэлеканалах у 2021 годзе. Але на 2022 года кампанія пакідае за сабой права перагледзець рэкламную стратэгію. Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала DW ад фірмы Dr. Theiss. Пры гэтым у кампаніі падкрэсліваюць, што яны далёкія ад палітыкі.
Dr. Theiss пастаўляе на беларускі рынак гігіенічную і лукавую прадукцыю амаль 30 гадоў. Беларускія пастаўкі займаюць на рынку кампаніі толькі 1,4%. Рэкламны бюджэт кампаніі ў Беларусі складае менш за паўмільёна еўра — ён адзін з самых малых у параўнанні з іншымі краінамі, дзе працуе фірма.
Цікавасць да заходніх кампаніяў, якія даюць рэкламу на беларускія дзяржаўныя тэлеканалы, з'явілася пасля дакладу праваабарончай арганізацыі Libereco. У ім гаварылася, што амаль 60% рэкламы на беларускіх дзяржтэлеканалах належыць заходнім кампаніям. Пасля гэтага канэцрн Henkel, які займае трэцяе месца па значнасці рэкламы на БТ, заявіў, што адмовіцца ад супрацы з дзяржаўнымі тэлеканаламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.