Амаль 60% рэкламы на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі належыць заходнім кампаніям
На беларускім дзяржаўным тэлебачанні 58% рэкламных ролікаў належыць заходнім кампаніям, пераважна з ЗША, Германіі і Францыі, гаворыцца ў даследаванні арганізацыі Libereco.
Больш за ўсё рэкламы размясцілі кампаніі Mars (61 рэкламны ролік), Procter and Gamble (51), Henkel (47) і Sanofi (45), Queisser Pharma (30), Grindeks (28), Colgate-Palmolive (27), PepsiCo (25).
У той жа час з дзяржаўнага тэлебачання Беларусі знікла рэклама Carlsberg (Данія) і L’Oreal (Францыя). Некаторыя заходнія кампаніі скарацілі сваю рэкламу на ТБ, у тым ліку Jacobs Douwe Egberts, Gedeon Richter і Nestlé. У апошняй кампаніі лічба паменшылася да 0,4% у лістападзе — з 9% у ліпені.
Арганізацыя Libereco правяла маніторынг рэкламы на дзяржканалах "Беларусь 1", "АНТ" і "СТБ". Маніторынг ладзіўся 15-21 лістапада штодня з 19.00 да 22.00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.