Гродзенскі суд не стаў разглядаць пазоў мясцовага сайта да Бондаравай
![Вольга Бондарава](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/-5g8v4.jpg.webp?itok=9k2GUeVo)
Вольга Бондарава / асабісты архіў
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці не стаў разглядаць пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі, які падаваў уладальнік партала Grodno.in да Вольгі Бондаравай. Пра гэта сама прапагандыстка напісала ў сваім тэлеграм-канале.
Як распавядала Еўрарадыё, у адным з сваіх пастоў Бондарава назвала гродзенскі сайт "экстрэмісцкім". Пасля гэтага на яе падалі ў суд. У дзень суда яна паправіла стары допіс, з чаго незалежныя СМІ зрабілі выснову, што прапагандыстка прайграла працэс.
14 траўня яна апублікавала ў сваім тэлеграм-канале вытрымку з рашэння суда. Згодна з дакументам, пазоў быў пакінуты без разгляду, бо бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара.
![Гродзенскі суд не стаў разглядаць пазоў мясцовага сайта да Бондаравай](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bondarava-1505.png.webp?itok=_vrn-eaG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.