Яшчэ аднаго актывіста Майдана знайшлі мёртвым

Грамадскага актывіста Васіля Сергіенку з горада Корсунь-Шаўчэнкаўскі Чаркаскай вобласці, якога ў пятніцу выкралі невядомыя, у суботу знайшлі мёртвым у Выграіўскім лесе ў 15 кіламетрах ад горада.



“У абед хлопцы з мясцовай самаабароны знайшлі месца, што было падобным да свежавыкапанай ямы. Дачакаліся чаркаскіх крыміналістаў і пачалі раскопваць месца, закрытае смеццем. Там знайшлі цела мужчыны з павернутым тварам у зямлю, на руках — кайданкі. Хлопцы пазналі ў ім зніклага Васіля Сергіенку”, — распавядае сотнік Самаабароны Алег Собчанка.



Пасля таго, як дасталі цела мужчыны, убачылі сляды страшных катаванняў: у Васіля поўнасцю разбіта галава, перабітыя калені, некалькі нажавых ран у вобласць ныркі, нажавое раненне ў вобласць сэрца спераду і некалькі нажавых у сэрца са спіны, перарэзана шыя спераду, перарэзана патыліца. У магіле значная колькасць крыві, гэта значыць, дабівалі яго яшчэ там. Яма выкапана была загадзя, таму свежая зямля перамяшаная з сухой.


Актывісты Самаабароны маюць толькі адну версію забойства: палітычная і грамадская дзейнасць. Васіль Сергіенка быў намеснікам старшыні Народнай Рады Корсуншчыны.



“Мы страцілі аднаго свайго байца. Магчыма, гэта зроблена для таго, каб нас запалохаць і мы перасталі рабіць тое, што робім — кантраляваць уладу”, — сказаў Алег.


У пятніцу ўвечары Васіля Сергіенку, грамадскага актывіста і журналіста, збіла каля ўласнага дома, а затым выкрала група невядомых, піша gazeta.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі