Яшчэ адзін штраф за акцыю памяці Ігара Пцічкіна
Аляксея Кругліка аштрафавалі на 500 тысяч рублёў і адпусцілі.
Пра гэта паведамляе сайт праваабарончай установы "Платформ інавэйшн" са спасылкай на сяброў Кругліка.
Нагадаем, што яго затрымалі 14 верасня каля СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску падчас акцыі памяці Ігара Піцчкіна. У той дзень сваякі і сябры хлопца, які раптоўна памёр за кратамі, хацелі правесці хвіліну маўчання ля сцен СІЗА, пакласці кветкі і запаліць свечкі. Зрабіць гэтыя яны не паспелі, бо былі затрыманыя міліцыяй.
Як паведамляла Еўрарадыё, суды адбыліся 16 верасня. Ігар Кавалёў, Віктар Катлянік і Аляксандр Гаўрыш аштрафаваныя на 500 тысяч кожны, Сяргей Яўменаў — на 600 тысяч. Сястры Ігара Пцічкіна Ірыне Мірановіч вынеслі папярэджанне.
Па словах сяброў, у Кругліка засталася не разгледжанай яшчэ адна адміністрацыйная справа па факце знойдзенай у яго машыне паляўнічай стрэльбы. Па інфармацыі праваабаронцаў, яго могуць абвінаваціць у незаконных дзеяннях з паляўнічай агнястрэльнай зброяй. Гэта пагражае штрафам ад аднаго да трох мільёнаў.