“Ён здаў усіх!” — як у СІЗА здабываюць неабходныя паказанні?

“Ён здаў усіх!” — як у СІЗА здабываюць неабходныя паказанні?

16 красавіка беларускія праваабаронцы прызналі актывіста “Маладога фронту” Піліпа Шаўрова палітвязнем. Гэта, калі верыць газеце “СБ. Беларусь сегодня”, прывяло да таго, што ў следчых, якія вялі справу Піліпа, не вытрымалі нервы. І яны, відаць, перанерваваўшыся, “злілі” “СБ” матэрыялы справы — відэа- і гуказапісы допытаў затрыманага актывіста. Відэа павінна было не толькі стаць доказам, што Шаўроў “здаў” усіх паплечнікаў і сяброў, але і засведчыць яго да тых паплечнікаў грэблівае стаўленне. Маўляў, і гэтага вось вы бароніце і лічыце палітвязнем?


Ці варта давяраць выкладзеным відэа- і аўдыязапісам допытаў? Якімі метадамі дзейнічаюць следчыя ў СІЗА і што чакае там затрыманых па “палітычных” справах? Як сябе паводзіць падчас допытаў і ці магчыма засцерагчыся ад псіхатропаў?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае былы фігурант “справы “Белага легіёна” і адзін з герояў нашумелага фільма-“расследавання” “Белы легіён чорных душ” Андрусь Комлік-Ямацін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі