“Юнацтва” саступіла “Шахцёру” 1:5 на чэмпіянаце краіны па хакеі

Сталічнае “Юнацтва” сёння прайграла салігорскаму “Шахцёру” — такім стаў вынік стартавага матчу чэмпіянату Беларусі па хакеі, паведамляе БЕЛТА. Матч праходзіў у мінскім Палацы спорту. Лік сустрэчы “Юнацтва” - “Шахцёр” — 1:5. Героем паядынку стаў 22-гадовы форвард салігорцаў Аляксандр Паўловіч, які браў удзел ва ўсіх пяці атаках на браму сапернікаў. На яго рахунку 4 шайбы і адзін галявы пас.
 
Цяперашні, 19 чэмпіянат краіны па хакеі будзе адкрытым, як і ў некалькі папярэдніх гадоў. Апроч беларусаў, тут згуляе украінскі “Сокал” і “Металургс” з Латвіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі