"Юнацтва" стала першым фіналістам Кубка Беларусі па хакеі

Сталічнае “Юнацтва” перамагло "Гомель" з лікам 5:3 і датэрмінова выйшла ў фінал Кубка Беларусі па хакеі. У той жа час жлобінскі "Металург" быў мацнейшым за наваполацкі "Хімік-СКА" — 4:2. У першай групе адбыўся адзін матч. "Брэст" прайграў мінскаму "Кераміну" — 4:6.
Становішча каманд:

Група 1: "Нёман" — 8 ачкоў (4 гульні; розніца шайбаў 19-8), "Керамін" — 7 (3; 13-10), "Віцебск" — 6 (3; 7-5), "Хімвалакно" — 3 (3; 7-11), "Брэст" — 0 (3; 7-19).

Група 2: "Юнацтва" — 9 (3; 14-9), "Гомель" — 6 (3; 16-12), "Металург" — 3 (3; 9-10), "Хімік-СКА" — 3 (4; 17-20), "Шыннік" — 3 (3; 12-17).

Заключны тур пройдзе 15 жніўня. Паводле вынікаў аднакругавога турніру пераможцы груп выходзяць у фінал, што адбудзецца 18 жніўня ў Бабруйску.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі