Юрысты падрыхтуюць за 2 месяцы праект зменаў выбарчага заканадаўства
Удзельнік нядаўніх перамоваў з экспертамі Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Валерый Міцкевіч распавёў Еўрарадыё пра дасягнутыя дамоўленасці Нагадаем, з аўторку эксперты Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ, Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасці і прававых даследаванняў ды Цэнтрвыбаркама абмяркоўвалі на сустрэчы ў Мінску магчымыя змены Выбарчага кодэксу краіны. Дэлегацыю еўрапейцаў узначальваў дарадца па пытаннях выбараў БДІПЧ АБСЕ Макс Ліндберг, беларускую - дырэктар цэнтра заканадаўчай дзейнасці, намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Валерый Міцкевіч.
Першая сустрэча скончылася, але сказаць, да якіх канкрэтных пагадненняў прыйшлі і якія прапановы БДІПЧ АБСЕ былі прынятыя беларускім бокам, Валерый Міцкевіч не здолеў. Сказаў толькі, што па выніках абмеркавання яны будуць рыхтаваць праект закону. І прызнаў, што падчас сустрэчы абмярковываліся усе 7 прапаноў, прывезеных у Мінск экспертамі БДІПЧ.
Валеры Міцкевіч: “Што тычыцца гэтых прапаноў, то штосьці будзе ўключана ў наш праект, штосьці, магчыма, будзе ўключана ў іншым выглядзе. Калі праходзіла іх абмеркаванне, то розныя варыянты і абмяркоўваліся. Рэалізацыя любой прапановы можа патрабаваць карэктыроўкі закона альбо кодэкса, а можа і не патрабаваць. Можа дастаткова будзе ўнесці ў закон норму, што гэта пытанне будзе рэгулявацца Цэнтральнай камісіяй. Вось розныя прыёмы норматворчыя рэалізацыі тых альбо іншых прапаноў. Як гэта будзе выглядаць – наша задача аформіць. Эксперты і юрысты павінны падрыхтаваць свае варыянты вырашэння праблемаў у межах таго, што абмеркавалі”.
Падрыхтаваць свой праект зменаў у заканадаўства беларускія юрысты павінны цягам двух месяцаў. Напрацаванае абмяркуюць на чарговай сустрэчы беларускіх і еўрапейскіх экспертаў.
Фота - bymedia.net