Юрый Данілачкін: "У нас ёсць адзін годны прадстаўнік горных лыжаў"

"Па меры магчымасці імкнуся папулярызаваць свой ​​від спорту: даю інтэрв'ю, пішу блог, усё такое іншае. Рана ці позна ўсе будуць ведаць, што ў нас ёсць адзін годны прадстаўнік горных лыжаў. Гэта я без фальшывай сціпласці, слова гонару", — перадае сайт tribuna.com словы спартоўца.



Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Сочы Данілачкін двойчы выступіў няўдала. На суперкамбінацыі хуткаснага спуску ён вылецеў з трасы, а на гіганцкім слаламе не здолеў фінішаваць.



Дарэчы, на сочынскай Алімпіядзе сярод гарналыжнікаў выступае вядомая скрыпачка Ванэса Мэй. Данілачкін распавёў, што пры сустрэчы з ёй проста павітаўся і пайшоў далей.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі