З 1 лютага ў Беларусі дзейнічае новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму

Бюджэту пражытачнага мінімуму з 1 лютага павышаны амаль на 11 тысяч рублёў. Цяпер ён складае 234 тысяч 370 рублёў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. Ён прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Такі бюжэт выкарыстоўваецца для ацэнкі ўзроўню даходаў насельніцтва, памераў аплаты працы, пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, вызначэння ўзроўню і маштабаў малазабяспечанасці.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі