З 1 лютага ў Беларусі павялічацца дзіцячыя дапамогі

Дапамогі на дзяцей у Беларусі пералічваюць двойчы на год

Дапамогі на дзяцей у Беларусі пералічваюць двойчы на год / pixabay.com

З 1 лютага ў Беларусі павялічацца дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Яны вырастуць у сярэднім на 11,3%, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Штомесячная выплата на першае дзіця складзе 724,85 рубля. Гэта на 73,5 рубля больш, чым цяпер. Дапамога на другога і наступных дзяцей павялічыцца да 828,40 рубля (+84 рублі), на дзіця-інваліда — да 931,95 (+94,5 рубля).

Дапамогі на дзяцей у Беларусі пералічваюць двойчы на год. Яны не будуць змяняцца да 31 ліпеня 2024-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі