З 20 красавіка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду (спіс)

У Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Прычына — падрыхтоўка цеплавых сетак горада да працы ў зімовых умовах. Як інфармуе БЕЛТА, з 20 красавіка адключаць гарачае водазабеспячэнне ў спажыўцоў па наступных адрасах: вуліца 50 гадоў Перамогі, 1, 2, 3, 3Б, 5 — корпус 1 і 2, 5А, 7, 9-12, 14, 15, 17-19, 21, 23; вуліца Рагачоўская, 1, 3, 5, 7, 7А, 9, 19; вуліца Герояў 120-й Дывізіі, 17; праспект Незалежнасці, 202, 202/3.

Мінчукі дамагліся, каб гарачую ваду адключалі не ў красавіку, а ў чэрвені

Адзначаецца, што падчас выпрабоўчых работ магчымыя пашкоджанні цеплапровада. Пра такія выпадкі просяць паведамляць дыспетчару ўнітарнага прадпрыемства "Мінсккамунцепласетка" (тэлефон 267-88-88), альбо ў бліжэйшыя ЖЭУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі