З 21 лютага за нявыплату збору “дармаедам” налічваюць пеню — 16 капеек за дзень
20 лютага— апошні дзень, калі можна заплаціць збор за “дармаедства” без пені. Гэта прадугледжвае прэзідэнцкі дэкрэт нумар тры.
Ужо з заўтрашняга дня пачынае налічвацца пеня за несвоечасовую аплату збору. На сёння гэта 16 капеек на дзень ці 58 рублёў за год.
Як паведамілі Еўрарадыё ў Міністэрстве па падатках і зборах, “дармаедскі збор” заплацілі ўжо 48 тысяч чалавек. Гэта больш за 14 мільёнаў рублёў