З 4 ліпеня Польшча ўвяла забарону на вываз тавару для фізічных асоб
На мяжы пакуль "блытаніна поўная", скардзяцца беларусы
З 4 ліпеня Польшча ўвяла забарону на вываз тавару для фізічных асоб у Беларусь. Мытнікі не штампуюць бланкі Tax Free і разварочваюць тых, хто вязе тавары для сябе па "зялёным" канале, паведамляе тг-канал "Беларусы ў Польшчы".
Пра новаўвядзенне беларусам паведамілі польскія памежнікі і мытнікі. Яны спасылаюцца на санкцыі ЕС. Кажуць, спіс забароненых для вывазу з Польшчы тавараў ажно на 200 аркушоў. Аднак можна вывозіць прадукты і лекі.
Афіцыйных тлумачэнняў пра новаўвядзенне пакуль не было.
"Блытаніна поўная", — скардзяцца беларусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.