З 6 чэрвеня life:) змяняе кошт некаторых паслуг

З 6 чэрвеня life:) змяняе кошт некаторых паслуг

Мабільны аператар life:) паведамляе пра запланаваную змену кошту паслуг (і для фізічных асоб, і для юрыдычных). Дзейнічаць новыя цэны пачнуць з 6 чэрвеня.

Як інфармуе прэс-служба life:), падаражанне закране шэраг архіўных і дзейных тарыфных планаў. Кошт тарыфу "XS" павялічыцца на 1200 рублёў, "S" і "M" — на 8 тысяч рублёў, "XL" — на 16000 рублёў, "L" — на 17 тысяч. Цана пакетаў хвілін і мікс-пакетаў аператара павялічыцца нязначна.

Адзначаецца, што кошт роўмінг-паслуг, інтэрнэт-пакетаў, міжнародных тэлефанаванняў, пакетаў для зносін у мэсенджэрах, тарыфаў лінейкі "Smart", забаўляльных сервісаў паслуг і паслуг па абслугоўванню не зменіцца. Змены не датычаць і кошту актывацыі тарыфаў "Лайт йо life:) 30", "XXL", "йо600", "НАШ life:)","Дынама",  SMS-пакетаў "life:) SMS 500", "life:) SMS 100", "life:) SMS 1000" (а таксама некаторых паслуг у рамках тарыфаў "йо1200" і "йо600".

Падаражанне life:) тлумачыць неабходнасцю далейшага развіцця і інвестыцый у мабільную сетку.

МТС з 21 траўня змяняе кошт некаторых паслуг

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі